http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157761

ПАРЭ плянуе падрыхтаваць Канвэнцыю аб ахове правоў моладзі

26.06.2011

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы плянуе падрыхтаваць Канвэнцыю аб ахове правоў моладзі. Дэпутаты падкрэсьлілі, што пераход ад дзяцінства ў даросласьць вельмі важны ў разьвіцьці індывідуальнасьці маладога чалавека як адказнага чальца грамадзтва. Таму, на думку дэпутатаў, маладыя людзі павінны мець магчымасьць увайсьці ў дарослае жыцьцё, карыстаючыся канкрэтнымі правамі, між іншым, правам на ўдзел у грамадзкім жыцьці, далейшую адукацыю, працаўладкаваньне й сацыяльнае забесьпечэньне.

кр