На 29 верасьня вызначаная дата запуску беларускага спадарожніка. Яго запусцяць у космас разам з расейскім, - паведамляе сайт Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касьмічнай галіне.
Нагадаем, што сёлета старт беларускага касьмічнага апарата ўжо некалькі разоў адтэрміноўваўся з-за зацягнутых заводзкіх выпрабаваньняў. І праз гэта нават давялося перанесьці запуск пілятаванага карабля “Саюз ТМА-22” з 30 на 22 верасьня.
Беларускі касьмічны апарат (БКА) будзе працаваць разам з расейскім спадарожнікам “Канопус-В”. Яны складуць адзіную сыстэму.
Нагадваем, папярэдняя спроба скончылася няўдачна.
nn.by/аз