„... А як не заплоцім, адключаць электрычнасьць?..”
Да канца панядзелку Беларусь павінна расплаціцца з доўгам за атрыманую расейскую электраэнергію. У адваротным выпадку кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" абяцае спыніць пастаўкі.
Сытуацыя з пастаўкамі расейскай электраэнергіі абвастрылася на пачатку чэрвеня, калі ў Беларусі паявіліся праблемы з валютай.
Спачатку расейская кампанія скарціла пастаўкі. На мінулым тыдні прадстаўнік кампаніі заявіў пра поўнае спыненьне, але ў выніку правядзеньня перамоў зь Менскам, расейскі бок прыняў рашэньне адтэрмінаваць спыненьне паставак да панядзелку ўключна.
Дык ці адключаць расейцы сьвятло? На гэтае й іншыя пытаньні паспрабуе адказаць экспэрт па энэргетычных пытаньнях Тацьцяна Манёнак.
KP