http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157861

Апошняе слова Пачобута ў судзе перанесена на 5 ліпеня

28.06.2011

Апошняе слова Анджэя Пачобута ў судзе Ленінскага раёна Горадні перанесена на 5 ліпеня.
Сёньня на слуханьнях у судзе выступілі адвакаты. Яны заявілі, што просяць поўнасьцю апраўдаць Пачобута — па розных прычынах, у тым ліку па прычыне парушэньня ў дачыненьні да іх падабароннага працэсуальных норм падчас распачынаньня крымінальнай справы й сьледства.

Абарона не змагла растлумачыць рашэньне суду аб пераносе працэсу на 5 ліпеня, паколькі самым адвакатам прычыну не растлумачылі.

Судовыя спрэчкі на гэтым завершыліся. У працэсе Пачобута засталося толькі апошняе слова падсуднага й вынясеньне прысуду. На папярэднім паседжаньні  пракурор Аляксандр Южык папрасіў суд асудзіць Пачобута да пазбаўленьня волі на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. Пачобут сваёй віны не прызнае.

кр /БелаПАН