Ужо Кітай, а не Пакістан займае галоўнае месца ў рыхтаванай індыйскімі стратэгамі 15-гадовай праграме па абароне краіны, - паведамляюць індыйскія вайсковыя камэнтатары.
Паводле іх, у мілітарных плянах Індыі на 2012-2027 гады асаблівая ўвага зьвяртаецца на абарону тэрыторыі краіны ўздоўж паўночнай мяжы зь Кітаем, асабліва ў рэгіёне Гімалаяў.
Абарончая праграма прадугледжвае таксама стварэньне сучасных марскіх сілаў з мэтай усталяваньня кантролю Індыі ў рэгіёне Індыйскага акіяну, дзе актыўна дзейнічае кітайскі ваенна-марскі флёт.
Нагадваем, да гэтага часу найважнейшым элемэнтам індыйскай вайсковай стратэгіі была абарона заходняй мяжы з Пакістанам.
аз