http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157893

Да 47 вырасла колькасьць сьмяротных ахвяраў кішэчнай палачкі

28.06.2011

Нямецкія ўлады паведамілі пра смерць чарговых чатырох асобаў, заражаных небясьпечнай кішэчнай палачкай.

Такім чынам, колькасьць сьмяротных ахвяраў эпідэміі павялічылася да 47 чалавек.

Тры новыя ахвяры памерлі ў Нямеччыне, чацвёртая - грамадзянка Швэцыі. Яна нядаўна вярнулася зь Нямеччыны, дзе хутчэй за ўсё заразілася бактэрыяй.

Як паведамлялася, кішэчная палачка стала прычынай сур'ёзных захворваньняў у 3 800 (трох тысяч васьміста) чалавек у 16 краінах .

аз