http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157895

Расея: чуткі пра адмену эмбарга моцна перабольшаныя

28.06.2011

Груз з польскай агароднінай пакуль не ўедзе на тэрыторыю Расеі, паколькі сёньня мясцовыя санітарныя службы выдалі толькі два дазволы для Галяндыі й Бэльгіі. Польшча - наступная ў чарзе. Заявы Варшавы будуць разглядацца разам з заявамі Гішпаніі й Нямеччыны.

Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзій Анішчанка паведаміў, што дазвол на ўвоз агародніны для Галяндыі й Бэльгіі быў выдадзены ў паскораным рэжыме. Абедзьве краіны, асабліва Галяндыя, зьяўляюцца найбуйнейшымі пастаўшчыкамі агародніны на расейскі рынак.

Учора санітарныя службы Расеі паведамілі, што разглядаюць заявы аб адмене эмбарга ў дачыненьні да пяці дзаржаваў, у тым ліку й Польшчы. Яны таксама выказалі зьдзіўленьне распаўсюджаньнем у Эўразьвязе інфармацыі пра поўную адмену эмбарга.

„Пакуль мы абмеркавалі выключна ўмовы для адмены забароны”, - заявіў галоўны санітарны лекар Расеі.

аз