http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157897

Аварыя на ІІІ блёку АЭС у Запарожжы

28.06.2011

Ва Ўкраіне здарылася аварыя на АЭС у Запарожжы. Украінскія ўлады запэўніваюць, што выцек ядзернага паліва ня здарыўся ды не зьмяніўся ўзровень радыёактыўнасьці.

Нягледзячы на тое, што аварыя адбылася ўчора раніцай, украінскае Міністэрства па надзвычайных сытуацыях паведаміла пра згаданы факт толькі сёньня.

Паводле інфармацыі, сапсаваўся ІІІ блёк электрастанцыі, а ягоная моц упала да мінімуму. Камэнтатары нагадваюць, што гэта ўжо другая аварыя на Запарожскай АЭС. Так, 10 траўня адбылася непаладка на ІІ блёку.

Запарожская атамная электрастанцыя распаложаная на поўдні Ўкраіны, яна лічыцца адной з найбуйнейшых у Эўропе. АЭС прадукуе 21% электраэнэргіі ад агулу вытворчасьці электрычнасьці ў згаданай краіне.

аз