http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157942

У Берасьці затрымалі аднаго з арганізатараў “акцыяў маўчаньня”

29.06.2011

У Берасьці затрыманы каардынатар аргкамітэта па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" па Берасьцейскай вобласьці Дзьмітрый Шурхай.

Яго затрымалі раніцай 28 чэрвеня й даставілі ў Маскоўскі РАУС горада. Там у дачыненьні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Паводле папярэдняй інфармацыі, 29 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна будуць разгледжаныя матэрыялы адміністрацыйнай справы затрыманага актывіста.

Некалькі дзён таму Шухрая па тэлефоне хацелі выклікаць у пракуратуру для размовы наконт яго дзейнасьці ў сацыяльных інтэрнэт-сетках. Але без афіцыйнай позвы ён вырашыў ня ісьці. 

22 чэрвеня ў маўклівай акцыі пратэсту, што выразілася ў гадзінным шпацыры па Берасьці, узялі ўдзел ня менш чым 600 чалавек.

дг