http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=157977

Каля 80 палітычных партыяў хоча ўвайсьці ў новы парлямэнт Эгіпту

30.06.2011

Каля 80 палітычных партыяў  і груповак выказала жаданьне прыняць удзел у парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць ў верасьні ў Эгіпце. На думку міжнародных назіральнікаў лічба палітычных груповак павялічыцца й канчаткова ў выбарах можа прыняць удзел каля 100.

Новы парлямэнт Эгіпту прыме новую Канстытуцыю. У выбарах не выстартуе здэлігалізаваная Нацыянал-Дэмакратычная партыя, заснаваная зьвергнутым прэзыдэнтам Хосьні Мубаракам. Хаця паводле апошняга сацыялягічнага апытаньня яе надалей падтрымліваюць каля 9 % жыхароў Эгіпту.

кр