http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158030

Судзяць затрыманых удзельнікаў чарговай акцыі маўклівага пратэсту

30.06.2011

У чатырох судах Менска судзяць затрыманых удзельнікаў чарговай акцыі маўклівага пратэсту. Слуханьні адбываюцца ў судах Маскоўскага, Фрунзенскага, Савецкага й Ленінскага раёнаў горада.  Усім затрыманым будзе  прад'яўлена абвінавачаньне па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства).

Падчас учарашніх акцыяў па ўсёй краіне было затрымана каля 250 чалавек, больш за 160 — у Менску. Большасць затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Учарашняя акцыя маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" стала ўжо чацьвёртай па ліку. 

кр/ БелаПАН