http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158037

Беларускія чыноўнікі зьбіраюцца скардзіцца на Эўразьвяз

30.06.2011

Беларусь знойдзе міжнародную структуру, у якой абскардзіць санкцыі ЭЗ, уведзеныя супраць Беларусі, заявіў міністар юстыцыі Віктар Галаванаў. Паводле словаў міністра „гэта беспрэцэдэнтны крок з боку ЭЗ” і ўвядзеньне санкцыяў не адпавядае ніводнаму міжнароднаму юрыдычнаму акту. Галаванаў адзначыў, што абскарджаньне санкцыяў – гэта вельмі складаны працэс, паколькі невядома, які ворган можна прыцягнуць да адказнасьці.
Міністар юстыцыі прыгадаў заяву Аляксандра Лукашэнкі, што Беларусь абскардзіць увядзеньне санкцыяў. Пры гэтым міністар падкрэсьліў, што адпаведнае даручэньне ў Мінюст пакуль што не паступала.

Калі даручэньне паступіць, мы напішам паперу й падрыхтуем адпаведныя дакумэнты”, дадаў міністар юстыцыі.

кр/Интерфакс