http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158038

Maлы памежны рух паміж Польшчай і Беларусьсю можа пачаццца ў другім паўгодзьдзі

30.06.2011

Дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларусьсю можа пачаць дзейнічаць у другім паўгодзьдзі, паведаміў карэспандэнту Польскага радыё ў Менску прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

Як паведмалялася раней, Аляксандар Лукашэнка падпісаў дамову яшчэ ў сьнежані мінулага году. Дзеля таго, каб дамова пачала дзейнічаць, неабходны абмен дыпляматычнымі нотамі паміж краінамі.

Андрэй Сваіных паведаміў, што Беларусь рэалізуе шэраг практычных дзеяньняў, у прыватнасьці, па стварэньні інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі дамовы.

„Калі працы завершацца, мы перададзім польскаму боку адпаведную ноту аб пачатку дзейнасьці гэтай дамовы”, - сказаў Савіных. Паводле словаў прадстаўніка МЗС, гэта можа адбыцца ў другім паўгодзьдзі.

кр