http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158052

“Калі дрэвы былі маладыя”

30.06.2011

“Калі дрэвы былі маладыя” – так называецца супольная выстава Валерыя Руселіка і Тацяны Пачывалавай, якая адкрылася ў прыватнай галерэі “У Майстра” ў Горадні. На вернісажы пабываў наш карэспандэнт Вацлаў Галімскі.

Тацьцяна Пачывалава маладая мастачка, якая стварае арыгінальныя лялькі, Валеры Руселік – журналіст незалежнага тэлеканалу БелСАТ, але захапляецца мастацкай фатаграфіяй. Па словах мастацтвазнаўцы Алы Матук, дэбют аўтараў аказаўся вельмі ўдалы

Ала Матук: Гэта іх першая персанальная выстава, але адназначна – вельмі таленавітая. Лялькі аўтарскай працы Тацяны Пачывалавай і фатаграфіі Валерыя Руселіка. Другая працоўная назва гэтай выставы – людзі як дрэвы, дрэвы, як людзі. Чаму створаны такі алегарычны с энсавы вобраз? Таму што чалавек, сапраўды, як дрэва. Мы пускаем карані, дарасьлеем, мы каласімся,  прырода і жыцьцёвыя нягоды нас імкнуцца нахіліць, зламаць. Але чалавек, як дрэва, ён імкнецца выстаяць пусьціць новую порасьль, сваім насеньнем адрадзіць жыцьцё далей.

Працы Тацяны і Валеры дапаўняюць адно аднаго, яны лірычныя, філязоўскія, жыцьцясьцвярджальныя і схіляюць да рэфлексіі.

Вацлаў Галімскі, Горадня