http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158077

Леон Панэта – з ЦРУ ў дэпартамэнт абароны ЗША

01.07.2011

Леон Панэта, які да гэтай пары кіраваў ЦРУ, сёньня ўзначаліць дзяржсакратарыят ЗША па справах абароны.

На згаданай пасадзе ён заменіць Робэрта Гейтса. Падчас учарашняй урачыстасьці ў Пэнтагоне прэзыдэнт Барак Абама нечакана адзначыў Гейтса Мэдалём свабоды – адной з найвышэйшых мірных адзнакаў у ЗША.

Новы кіраўнік амэрыканскага дэпартамэнту абароны, 72-гадовы Леон Панэта, лічыцца адным з найбольш дасьведчаных амэрыканскіх палітыкаў. Ён пачынаў сваю кар’еру ў часы прэзыдэнта Ніксана.

аз