http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158078

Італьянцы скарачаюць дзяржаўную запазычанасьць

01.07.2011

47 мільярдаў эўра намерваюцца ашчадзіць італьянскія ўлады, каб скараціць запазычанасьць дзяржавы.

Прынятая радай міністраў праграма ашчаднасьцяў прадугледжвае, між іншым, сур’ёзныя зьмены ў падаткавай сыстэме. У прыватнасьці, цяперашнія 5 падаткавых ставак будуць скарочаныя да трох (20, 30 і 40%).  Апрача таго, пад увагу бярэцца скарачэньне выдаткаў мясцовых і цэнтральных уладаў.

У сваю чаргу, падтрымкі не знайшла прапанова абмежаваньня заробкаў парлямэнтароў і чальцоў італьянскага ўраду.

аз