http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158100

На межах Мытнага зьвязу адмяняецца кантроль

01.07.2011

З сёньняшняга дня Мытны зьвяз Расеі, Беларусі й Казахстану спыняе кантроль на ўнутраных межах. Сачыць за перамяшчэньнем тавараў цяпер будуць на КПП на зьнешніх межах. Гэта азначае, што Мытны зьвяз пачаў працаваць у поўную сілу.

Сваю працу мытнікі выконвалі да апошняй хвіліны. Апоўначы кампутары былі выключаныя, пячаткі аддадзеныя, на дарогах і пад’ездах да пастоў пачалося дэмантаваньне папярэджвальных знакаў.

кр/vesti.ru