http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158103

Беларуская міліцыя забясьпечыць бясьпеку 3 ліпеня ва ўзмоцненым рэжыме

01.07.2011

Беларуская міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. Гэтыя меры прымаюцца напярэдадні Дня Незалежнасьці. У сьвяточны дзень да аховы правапарадку будзе задзейнічаны ўвесь менскі гарнізон, уключаючы ўнутраныя войскі. У месцах правядзеньня народных гуляньняў будзе дзейнічаць каля 100 кантрольна- прапускных пунктаў. Таксама будуць створаныя калідоры бясьпекі для хуткай мэдычнай дапамогі.

кр/ctv.by