http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158112

Данія ўводзіць мытны кантроль на сваіх межах

02.07.2011

Зь бліжэйшага аўторку Данія ўводзіць мытны кантроль на сваіх межах, - паведамілі мясцовыя СМІ.

Прапанову ўраду падтрымалі чальцы дацкага парлямэнту. Афіцыйная прычына – у мэтах аховы ад злачыннасьці.

Паводле дацкіх уладаў, узмацненьне мытнага кантролю будзе паступова павялічвацца да 2014 году. Пастаянныя пункту кантролю ўзьнікнуць на мяжах зь Нямеччынай і Швэцыяй ды ў мясцовых портах.

Пляны Капэнгагена рашуча раскрытыкавалі ўлады Нямеччыны й Эўразьвязу. Яны пагражаюць Даніі пакараньнем за парушэньне эўразьвязаўскага заканадаўства ды прынцыпаў Шэнгенскай дамовы.

аз