http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158135

Палякі перакананыя, што справяцца са старшынствам у ЭЗ

03.07.2011

Амаль 72% палякаў лічыць, што Польшча справіцца са старшынствам у Эўразьвязе, - пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага Інстытутам „Homo Homini” па замове Польскага радыё.

Старшыня інстытуту Марцін Дума паясьняе, што высокі ўзровень аптымізму вынікае з пачуцьця нацыянальнай годнасьці.

Марцін Дума: Гэта сьведчыць пра тое, што ў палякаў больш няма комплексаў, што яны горшыя ў Эўропе. Яны хочуць выконваць ролю аднаго з эўрапейскіх лідараў. З моманту далучэньня да эўрасупольнасьць самаўпэўненасьць палякаў вырасла. Яны ведаюць сваю вартасьць і месца ў Эўропе, за якое хочуць змагацца.

- лічыць Марцін Дума.

аз