http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158137

Паміж каталікамі й пратэстантамі ў Бэлфасьце адбываюцца сутыкненьні

02.07.2011

У Бэлфасьце ў Паўночнай Ірляндыі адбыліся сутыкненьні між пратэстантамі й каталікамі. Раненьні атрымала каля дзесяці паліцыянтаў.

Хваляваньні пачаліся пасьля начнога шэсьця пратэстанцкіх вернікаў ва ўсходняй частцы Бэлфасту. Паліцыя спрабавала аддзяліць абедзьве варожыя групы пры дапамозе гумавых куляў і вадамётаў.

Цягам апошніх 30 гадоў у хваляваньнях паміж каталікамі й пратэстантамі ў Бэлфасьце загінулі 3,5 тысячы чалавек.

аз