Актору Купалаўскага тэатра Віктару Манаеву прысвоена званьне Народнага артыста.
Віктар Манаеў — бліскучы беларускі актор, візытная картка Купалаўскага тэатра. Нарадзіўся ў жніўні 1958 года ў Менску. У 1980 г. скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У тэатры з 1980 г.
Яго найлепшыя ролі: Гаральд («Гаральд і Мод»), Мікіта Зносак («Тутэйшыя»), Ян Губач («Ідылія») ды іншыя.
У сёньняшнім рэпэртуары выконвае наступныя ролі: Манілаў («Чычыкаў»), Дзед Жабрак («Сымон-музыка»), Кручкоў («Пінская шляхта»),Франсуа («Вячэра з прыдуркам»), Джымі Джэк («Translations»).
Апошняя роля Народнага артыста — купец Банут («Выкраданьне Эўропы, альбо Тэатар Уршулі Радзівіл»), прэм’ера якога адбылася ў красавіку. Віншуем Віктара Сяргеевіча з пачэсным ды ганаровым тытулам!
nn.by/вс