http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158152

«Інтер РАО ЕЭС» адновіць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь сёньня

02.07.2011

«Інтер РАО ЕЭС» адновіць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь сёньня. Пра гэта паведаміў агенцтву «Интерфакс» прадстаўнік кампаніі Антон Назараў.
Паводле яго словаў, пасьля вырашэньня тэхнічных і фінансавых праблем пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь сёньня будуць адноўленыя.
Раней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова паведаміла, што віцэ-прэм’ер Ігар Сечын паінфармаваў Дзьмітрыя Мядзьведзеву пра поўнае пагашэньне Беларусьсю запазычанасьці за электрычнасьць. Пасьля гэтага Мядзьведзеў запатрабаваў аднавіць пастаўкі электраэнэргіі.
Як паведамлялася, Беларусь мела доўг за расейскую электрычнасьць у памеры каля 20 млн. даляраў. У сувязі з тым, што беларусы не маглі заплаціць за электраэнэргію з-за праблем з валютай, Расея перакрыла пастаўкі. На днях Менск знайшоў грошы ды заплаціў доўг. 

вс