Гучная справа аб выбуху бомбы ў менскім мэтро пачынае развальвацца. Зьявілася інфармацыя аб тым, што асноўныя падазраваныя ў гэтым тэракце, як іх называлі дзяржаўныя СМІ, адпушчаныя на свабоду. У дачыненьні да іх крымінальны перасьлед спынены.
Паводле інфармацыі, якая зьявілася ў інтэрнэце, некалькі дзён таму Генэральная пракуратура вынесла пастанову, згодна зь якой крымінальны перасьлед у дачыненьні да некаторых грамадзян па факце выбуху 11 красавіка на станцыі мэтро Кастрычніцкая ў Менску быў спынены. У прыватнасьці, зь іх зьнятыя абвінавачаньні ў тэрарызьме, а ў аднаго - у хуліганстве.
На дадзены момант нельга ані пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю, паколькі КДБ і пракуратура не камэнтуюць паведамленьняў.
Нагадаем, у выніку выбуху ў менскім мэтро пацярпела больш за сто чалавек, 15 грамадзян загінулі.
Тэракт даў падставу ўладам рэзка ўзмацніць ціск на апазыцыю і ўвесьці ў краіне амаль рэжым надзвычай сытуацыі. Улады дэманстравалі, што раскрылі тэракт літаральна за суткі, але да гэтага часу не прад'явілі ніякіх сур'ёзных доказаў і не перадалі матэрыялы ў суд. Выглядае на тое, што справа развальваецца, і гэта толькі ўзмацняе падазрэньні ў тым, што да тэракту маглі быць датычныя спэцслужбы, паведамляюць інфармацыйныя рэсурсы.
Беларускі партызан/вс