http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158156

На сайце «Вконтакте» заблякавана «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі"

02.07.2011
На папулярным сайце «Вконтакте» заблякавана старонка «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Як паведамляюць незалежныя інфармацыйныя рэсурсы, беларускія ўлады насамрэч перапужаліся грамадзянскага супраціву й рознымі спосабамі стараюцца разьбіць ініцыятыву. Старонка зачынена па патрабаваньню беларускіх спэцслужбаў. Аднак адміністратары старонкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» запусьціла іншыя, на замену заблякаваным.
Прычым аўтары ініцыятывы аб'явілі, так бы мовіць, татальную мабілізацыю. Яны заклікаюць прыбыць заўтра, у Дзень Рэспублікі, да стэлы «Менск – горад герой», дзе пройдзе парад, і пачаць пляскаць у далоні ў момант выступленьня Лукашэнкі. Падрабязная інфармацыя ды інструкцыі даступныя на незалежных сайтах, паведамляюць ініцыятары акцыі. 

вс