http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158159

Падатковая інспэкцыя правярае, адкуль грошы на штрафы

03.07.2011

Падатковая інспэкцыя патрабуе ад гомельскага апазыцыянера Канстанціна Жукоўскага растлумачыць крыніцу даходаў на выплату шматлікіх адміністрацыйных штрафаў.

Як сказаў Жукоўскі, з 2007 года за палітычную й грамадзкую дзейнасьць ён быў пакараны штрафамі на агульную суму каля 14 млн. рублёў, зь іх каля 6 млн. ужо выплаціў.

„Яны проста хочуць супаставіць дэклярацыі за тыя гады й тое, што я зараз напішу, каб знайсьці якую-небудзь памылку й да чагосьці прычапіцца. Я ж ня памятаю, што я ўказваў тры й чатыры гады таму”, — лічыць гомельскі апазыцыянер.

З 2007 года Жукоўскі больш як 24 разы арыштоўваўся й атрымліваў адміністрацыйныя штрафы.

БелаПАН/аз