http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158161

„Яанна” Ф. Фалька - найцікавейшая стужка на фэстывалі ў Маскве

02.07.2011

Посьпех польскай кінастужкі на 33. Маскоўскім міжнародным кінафэстывалі. Расейскія крытыкі пастанавілі, што карціна польскага рэжысэра Фэлікса Фалька „Яанна” - найцікавейшая стужка на мерапрыемстве.

У фільме апавядаецца гісторыя варшаўскай афіцыянткі, якая падчас гітлераўскай акупацыі апякуецца 7-гадовай дзяўчынкай, што апынулася бязь сям’іі.

Як падкрэсьліваюць камэнтатары, польскае кіно даўно карыстаецца прызнаньнем расейскіх крытыкаў.

аз