http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158172

Выбарчыя схільнасьці палякаў – найноўшае апытаньне

04.07.2011
 
Калі б парлямэнцкія выбары ў Польшчы адбыліся сёньня, то праўладная партыя „Грамадзянская плятформа” магла б атрымаць падтрымку на ўзроўні 36,9%, а апазыцыйная „Права й справядлівасьць”  - 28,5%. Гэта вынікі апытаньня грамадзкай думыкі, праведзеныя Інстытутам „Homo Homini” па замове грамадзкага Польскага радыё.
 
Дырэктар інстытуту Марцін Дума лічыць, што на вынікаў "Плятформы" ўплыў аказаў сэзон водпускаў.
 
Марцін Дума: Меншая падтрымка "Грамадзянскай плятформы" - гэта вынік пэрыяду водускаў. Прыхільнікі партыі - гэта грамадзяне сярэдняга клясу, якія цяпер адпачываюць і ня маюць магчымасьці прыняць удзелу ў апытаньні. Традыцыйна, цяпер павялічваецца падтрымка "Права й справядлівасьці" ці іншых менш папулярных партый.
 
- лічыць Марцін Дума.
 
Паводле апытаньня падтрымка, Саюзу дэмакратычных левых сілаў складае 14,5%, Польскай сялянскай партыі – 7,2%, а невялікай партыі „Польшча найважнейшая” – 1,9%.
 
аз