У розных гарадах Беларусі прайшлі прэвэнтыўныя затрыманьні актывістаў дэмакратычных сілаў.
1 ліпеня ў двары ўласнага дома прэвэнтыўна затрыманы кіраўнік гомельскай структуры Маладога фронту Андрусь Цянюта. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары.
Таксама былі затрыманыя Павал Прывалаў і Руслан Усьціменка.
У Берасьці ў той жа дзень затрыманыя дэмакратычныя актывісты Іван Стасюк і Артур Анісімаў.
У сваю чаргу актывістаў магілёўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава й Максіма Кавалёва папярэдзілі аб недапушчальнасьці ўдзелу ў акцыі маўклівага пратэсту па тэлефоне.
У розных рэгіёнах краіны работнікаў дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый папярэдзілі аб недапушчальнасьці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях 3 ліпеня.
аз