Сёньня першыя ўгодкі абраньня Браніслава Камароўскага на пасаду прэзыдэнта Польшчы. Падсумоўваючы год сваёй працы, Камароўскі сказаў, што гэта быў вельмі цяжкі, але й вельмі цікавы год, завяршэньне якога зьбеглася ў часе з пачаткам польскага старшынства ў ЭЗ.
4 ліпеня 2010 году тагачасны маршалак Сэйму перамог у другім туры датэрміновых выбараў са старшынём партыі „Права й справядлівасьць” Яраславам Качыньскім – братам трагічна занінулага прэзыдэнта Леха Качыньскага. Бранілава Камароўскага падтрымалі 52 % выбарцаў.
кр