Лідары лібійскай рэвалюцыі дазваляюць Муамару Кадафі застацца ў краіне пры ўмове, што ён аддасьць уладу.
Мустафа Абдэль Джаліль запэўніў у інтэрвію для агенцтва Reuters, што лібійскі дыктатар мог бы застацца ў краіне, але пад міжнародным даглядам.
Муамар Кадафі неаднойчы заяўляў, што будзе змагацца да канца. Аднак асобы зь ягонага бліжэйшага асяродзьдзя сыгналізуюць гатовасьць да перамоваў з паўстанцамі, у прыватнасьці адносна будучыні дыктатара.
Паўстаньне ў Лібіі доўжыцца ад лютага. Паводле дадзеных ААН з краіны ўцякло 750 тысяч людзей, дакладнай колькасьці сьмяротных ахвяраў не ўдалося падлічыць, гэта ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў тысяч людзей.
кр