http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158298

Чарговыя тэхнічныя праблемы ў польскага дзяржаўнага самалёта

05.07.2011

Украінскія СМІ паведамляюць аб тэхнічных праблемах чарговага польскага дзяржаўнага самалёта. Гутарка ідзе пра ЯК-40, які ляцеў з Варшавы ў Кіеў. Учора на борце гэтага самалёта знаходзіліся 13 польскіх чыноўнікаў, якія накіроўваліся на пасяджэньне кансультацыйнага камітэту прэзыдэнтаў Польшчы і Ўкраіны. Сярод іх быў кіраўнік канцылярыі Прэзыдэнта Польшчы Яцэк Міхалоўскі. З-за тэхнічных праблем машына была прымушана вярнуцца ў Варшаву. Дэлегацыя перасела на іншы самалёт – Эмбраер, які шчасьліва даляцеў у Кіеў.

Вытворчасьць самалётаў тыпу ЯК-40 закончылася ў 1981 годзе.

яс