http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158299

Вялікабрытанія будуе новыя АЭС

05.07.2011

Нягледзячы на аварыю на японскай АЭС „Фукусіма” й адмову Нямеччыны ад ядзернай энэргіі, у Валікабрытаніі будуюць атамныя рэактары новага пакаленьня. Урад у Лёндане пры гэтым зазначае, што праекты ня будуць фінансава падтрымлівацца дзяржавай.

У Вялікабрытаніі - доўгая гісторыя выкарыстаньня атамнай энэргетыкі. Першая АЭС паўстала ў 1956 годзе. Будаўніцтва новых станцый на месцы састарэлых рэактараў зацьвердзіў яшчэ папярэдні ўрад Партыі працы. У сёньняшняй кааліцыі на гэтаму пытаньню не было адзінагалоснасьці: лібэралы былі супраць, кансэрватары – за. Аднак перамагла вэрсія буйнейшага партнэра, і ўжо вызначана разьмяшчэньне васьмі рэактараў. З мэтай прадухіліць грамадзкія пратэсты новыя АЭС узьнікнуць на месцы зачыненых старых станцыяў.

яс