http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158346

Канадзкія войскі пакідаюць Афганістан

06.07.2011

Канадзкія войскі пакідаюць Афганістан. Сёньня кіраўніцтва кантынгенту афіцыйна перадало ўладу афганцам у правінцыі Кандагар. Канадзкія жаўнеры ды афіцэры несьлі службу ў Афганістане цягам 9 гадоў.
Вывад канадзкіх войскаў ажыцьцяўляецца на падставе рашэньня парлямэнту ў Атаве. Амаль 3 тыс. вайскоўцаў ды грамадзянскага пэрсаналу цалкам пакінуць тэрыторыю Афганістану да канца году.
На дадзены момант на тэрыторыі краіны дысьлякуецца каля 97 тыс. жаўнераў краін NATO, у тым ліку з Польшчы, сярод якіх 33 тыс. – гэта амэрыканскія вайскоўцы. Да канца 2014 году ЗША плянуюць вывесьці свой кантынгент з Афганістану.      

вс