http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158352

Менскі заапарк прадае жывёл

06.07.2011

“Менскі заапарк прапануе на рэалізацыю жывёл” - аб'ява менавіта з такім тэкстам зьявілася на афіцыйным сайце Менскага заапарка некалькі дзён таму.

Як высьвятліў "Інтэрфакс-Захад", у сувязі з крызысам заапарк пакуль не распрадае толькі ільвоў і іншых драпежнікаў.

Затое жадаючыя набыць пацукоў, хамякоў, пясчанак, мастамышэй, палёвак, паласатых мышэй, лысых пацукоў (сфінксаў) і карлікавых трусаў могуць зьвяртацца да супрацоўнікаў заапарка. Кошт гэтых жывёл - ад 20 тыс. да 70 тыс. рублёў.

дг