http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158358

Беларусь прапанавала Азэрбайджану купіць два НПЗ

06.07.2011

Надзвычайны й паўнамоцны пасол Беларусі ў Азэрбайджане Мікалай Пацкевіч распавёў, што Беларусь гатовая прапанаваць Азэрбайджану акцыі 2 беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў - Мазырскага НПЗ і “Нафтана”.

«Калі ў Азэрбайджана будзе цікавасць купляць актывы нашых НПЗ, дык калі ласка. Мы ўжо даўно зьвярнуліся да Азэрбайджану з паведамленьнем пра тое, што адкрыты інвэстыцыі з Азэрбайджана», - сказаў 6 ліпеня дыплямат.

Нагадаем, што ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам 7-8 ліпеня накіруецца з афіцыйным візытам у Азэрбайджанскую Рэспубліку. Візыт адбудзецца па запрашэньні азэрбайджанскага боку.

дг