http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158362

Невядомы лёс дзясяткаў затрыманых удзельнікаў акцыі 3 ліпеня

06.07.2011

Паводле неафіцыйных дадзеных, падчас акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня было затрымана прыкладна 390 чалавек: каля 210 чалавек  у Менску, прыкладна 180 - у рэгіёнах. Афіцыйных дадзеных па колькасьці затрыманых і асуджаных дагэтуль няма, паведамляе БелаПан.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, першыя працэсы над затрыманымі прайшлі 4 ліпеня. У першы дзень было асуджана 46 чалавек. Усе яны прызнаныя вінаватымі ў зьдзяйсьненьні дробнага хуліганства. Большасьць асуджаных прыгаворана да арыштаў на тэрмін ад 5 да 15 сутак. Шэсьць чалавек пакараныя штрафамі ў памеры 20-30 базавых велічынь.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, больш за 30 чалавек правялі ноч з 4 на 5 ліпеня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Чакалася, што судовыя працэсы працягнуцца 5 ліпеня, аднак у канцылярыях судоў ніякай інфармацыі наконт гэтага не даюць, прычым ня толькі праваабаронцам, але й родным затрыманых. Такім чынам, узьнікае пытаньне: або суды праходзілі 5 ліпеня пад грыфам сакрэтнасьці, або яны прызначаныя на іншыя даты, адзначаюць праваабаронцы. Цяпер яны спрабуюць высьвятліць лёс затрыманых.

дг