Нарадзіўся вялікі мараплаўца ў Генуі ў 1451 годзе ў сям’і прадпрымальніка, які займаўся вырабам сыра. Калюмб з маладых гадоў удзельнічаў у розных марскіх экспэдыцыях. Па словах Калюмба, першы раз ён выйшаў у мора калі яму было 10 год.
Калюмб быў проста захоплены ідэяй пошуку новага й невядомага. Хаця ён ня быў вучоным, ён валодаў некалькімі мовамі, вывучаў астраномію.
Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што вельмі вялікі ўплыў на яго аказала Біблія, у прыватнасьці словы з Другой кнігі Ездры частка 6 радок 42. “На трэці дзень Ты загадаў, каб мора сабралася ў 7 частак на зямлі. Шэсьць частак Ты асушыў і захаваў іх, каб насяліць іх і каб яны служылі Табе”.
3 жніўня 1492 году тры караблі «Санта-Марыя», «Пінта» і «Нінья» выйшлі з горада Палас дэ ла-Франтэра і накіраваліся на Захад, дзе па меркаваньнях Калюмба павінна была знаходзіцца Індыя. Праз 2,5 месяца плаваньня 12 кастрычніка 1492 году Радрыга дэ Трыана закрычаў «Зямля!». Гэта быў невялічкі востраў, які Калюмб назваў Сан-Сальвадор. Так быў адкрыты Новы Сьвет.
Калюмб быў упэўнены ў тым, што знайшоў новы шлях ў Індыю.
Яшчэ ў 1474 годзе Калюмб атрымаў інфармацыю ад фларэнційскага вучонага Паола Тасканэлі. Гэты вучоны нарысаваў мапу, згодна з якой да такіх краінаў як Японія, Кітай і Індыя можна было б даплыць праз заходні накірунак. Гэтую мапу ён спачатку перадаў партугальскаму каралю, а затым яна трапіла ў рукі да Калюмба. Калюмб пачаў старанна гатовіцца да экспэдыцыі. Ён прапанаваў прыцягнуць увагу італльянскіх купцоў, францускага, ангельскага, партугальскага й гішпанскага караля.
У сваіх лістах гішпанскаму каралю ён пісаў, што ён мае намер плыць у Чапангу (так называлася Японія), потым у Катай (Кітай), а пасьля гэтага ў абедзьве Індыі».
Другой Індыяй называлася Інданэзія. Па сутнасьці асноўнай мэтай была Японія, якая успрымалася эўрапейцамі як краіна цудаў, дзе дахі дамоў збудаваны з золата.
Тым ня менш, эўрапейскія манархі не былі зацікаўлены. Прапановы Калюмба ўспрымаліся вельмі крытычна й скептычна. Амаль 20 гадоў Калюмб пераязджаў зь месца на месца, з краіны ў краіну намагаючыся атрымаць падтрымку з боку магутных сьвету.
Адной з прычынаў шматлікіх адказаў было тое, што згодна з тагачаснымі поглядамі зямля была не круглая, але плоская й таму дасягнуць Індыі з іншага краю было не магчыма. Ідэі Калюмба нават разглядаліся як ерэтычныя.
Калюмбу дапамагла жанчына. Каралева Партугаліі Элізавета ў 1492 годзе пераканала свайго мужа - караля Гішпаніі Фердынанда падтрымаць Калюмба. Калюмб атрымаў шляхецкі тытул «дон» і гарантыі, што ён будзе Адміралам мора-акіяна і віцэ-каралём усіх зямель, якія адкрые. Але, Калюмб павінен быў частку экспэдэыцыі прафінансаваць з уласных сродкаў, якіх па сутнасьці не меў.
Першы карабель «Пінта» быў пабудаваны цалкам за сродкі Калюмба, іншыя караблі пры дапамозе купцоў. Агульна, першая каманда Калумба складалася са 100 чалавек.
Праз некалькі месяцаў у сакавіку 1493 году Калюмб вярнуўся ў Гішпанію, і ў якасьці доказаў прывёз туземцаў, якіх эўрапейцы пачалі называць «індзейцамі», невядомыя дагэтуль травы, між іншым, табак, і золата.
Падчас другога падарожжа Калюмб ужо меў 17 караблёў і каля 2500 чалавек экіпажу. Пакарэньне Новага Сьвету еўрапейцамі было вельмі жорсткім і крывавым, туземцаў забівалі, зьневалялі. Калюмб быў першым, хто прапанаваў гішпанскаму манарху пасылаць на асваеньне “Азіі” злачынцаў. Гэтая ідэя вельмі спадабалася каралю Гішпаніі.
Але новыя землі не прыносілі багацьця й Калюмб быў арыштаваны ў 1499 годзе па абвінавачаньню ў падмане. Але праз год звольнілі.
Агулам Калюмб зьдзейсьніў 4 экспэдыцыі ў “Новы Сьвет”.
У сваім завяшчаньні ён загадаў пахаваць свае астанкі на землях, якія ён адкрыў. Калюмб памёр у 1506 годзе ва ўзросьце 55 год. На пачатку яго пахавалі ў Гішпаніі, бо каталіцкая царква лічыла, што пахаваць хрысьціяніна на паганскіх землях проста немагчыма. Толькі праз 30 год ягоная цела было перавезена на востраў Сан-Дамінга ( сёньня гэта Дамініканская Рэспубліка).
Да самой сваёй сьмерці Калюмб быў упэўнены, што знайшоў шлях у Азію. І толькі пазьней, стала зразумела, што ён адкрыў Амэрыку.
Павал Усаў
ДАЛУЧАНЫ ЭФІРНЫ ЗАПІС