http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158424

Аштрафавалі за футболку

07.07.2011

Гомельскага прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчых аштрафавалі на 350 тысяч рублёў. Пастанову на падставе міліцэйскага пратаколу вынес судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў.

Супрацоўнікі службы аховы затрымалі спадара Няпомняшчых на прыпынку грамадзкага транспарту. На Ўладзімеры была футболка з надпісамі: наперадзе: "19 сьнежня 2010 году — крывавая нядзеля", на сьпіне: "Далоў фашызм!".

Уладзімера адвезьлі ў Чыгуначны РАУС, а пасьля — у ізалятар часовага ўтрыманьня. Яго абвінавацілі паводле артыкула 23.34 КаАП — парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства.

Уладзімера Няпомняшчых, дарэчы, былога афіцэра міліцыі, затрымлівалі за розныя надпісы на футболцы шэсьць разоў. І вось цяпер аштрафавалі, абвінаваціўшы, аднак, у парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

Svaboda.org/яс