http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158426

ТБМ заклікае карыстацца беларускай мовай у прафэсійным жыцьці

07.07.2011

Таварыства беларускай мовы заклікае выпускнікоў ВНУ і сярэдніх  школ карыстацца беларускай мовай у прафэсійным жыцьці

Гэта зварот да маладых беларускіх спэцыялістаў.

У звароце напісана: „Не цурайцеся роднай мовы Вашых продкаў, карыстайцеся словам Янкі Купалы й Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча й Васіля Быкава ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці. Ведайце: беларуская мова здольная паспрыяць дасягненьню посьпеху ў любой сфэры. Кожны эўрапейскі бізнэсовец ці навуковец не цураецца сваёй роднай мовы й штодня ёю карыстаецца.

Дык будзем жа годнымі эўрапейцамі ў сваім стаўленьні да тысячагадовай мовы нашых продкаў!”, - заклікае ТБМ                           

яс