http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158434

Палякі ўзнагароджаны вышэйшымі ордэнамі Летувы

07.07.2011

Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце з нагоды дзяржаўнага сьвята - гадавіны каранацыі караля Міндоўга - уручыла вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды. Іх атрымалі асобы, заслужаныя для дзяржавы й працы на карысьць Летувы. Узнагароды атрымалі 23 асобы, сярод якіх ёсьць іншаземцы, у тым ліку двое палякаў.

Рыцарскім крыжом ордэну „За заслугі для Летувы” ўзнагароджаны стараста гораду Сэйны Рышард Гжыбоўскі за разьвіцьцё сяброўскіх адносінаў паміж польскім і летувіскім народамі. Узнагароду атрымаў таксама віцэ-дырэктар музэйнага дэпартамэнту кракаўскага Каралеўскага замку «Вавэль» за дапамогу ў рэканструкцыі віленскага Ніжняга замку.

кр