Полькая агародніна надалей забароненая на расейскім рынку. Санітарныя службы Расейскай Фэдэрацыі заяўляюць, што ўтрыманьне эмбарга зьвязана з абмежаваным даверам да польскіх экспэртаў і недакладнасьцямі ў дакумэнтацыі.
Акрамя Польшчы, адмены эмбарга чакаюць Нямеччына, Летува, Чэхія, Італія, Латвія, Грэцыя ды Ірляндыя.
Расея ўжо адмяніла эмбарга на сельгаспрадукцыю зь Гішпаніі, Галяндыі, Даніі й Бэльгіі. Іншыя краіны ЭЗ не падавалі адпаведных заяваў.
Прадстаўнікі польскага аграрнага ведамства, якія заўтра ў Маскве пачнуць перамовы з расейскімі экспэртамі, будуць прадстаўляць ня толькі польскія інтарэсы, але выступаць ад імя ўсяго ЭЗ.
кр