http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158444

У Польшчы лье

08.07.2011

Ліло, лье і будзе ліць - так коратка можна апісаць надвор’е ў Польшчы. У выніку моцных ападкаў павысіўся узровень вады ў рэках, а ў некаторых месцаў ён дасягнуў крытычнага паказчыка й пагражае паводкай.

У Сьвентакжыскім ваяводзтве, якое ў мінулым годзе моцна пацярпела ад паводкі, вада ў рэках мае высокі, але не крытычны ўзровень.

Вада ў прытоках Віслы знаходзіцца на сярэднім, месцамі на высокім узроўні. На дадзены момант няма небясьпекі паводкі, але інтэнсыўныя ападкі могуць выклікаць пагрозу.

На Одры сытуацыя значна лепшая. Ападкі як па польскаму, так і па чэскаму баках ужо сыйшлі ў галоўнага рэчышча.

Сыноптыкі кажуць пра паляпшэньне надвор’я, хоць магчымыя навальніцы з парывістым ветрам.


кр