http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158480

„Baltic Sail” у Гданску

08.07.2011

16 ветразьнікаў з Польшчы й Эўропы прымаюць удзел у сёлетнім мерапрыемстве „Baltic Sail” у Гданьску. Гэта найбуйнейшая мараплавальная імпрэза на польскім узьбярэжжы. У яе рамках адбываецца Фэстываль шантаў пад Жураўлём, Рэгата „Nord Cup” і Рэгата „Драконскіх лодак”.

Матэвуш Кушнярэвіч, камандор „Baltic Sail”, алімпійскі чэмпіён з Атлянты й амбасадар марской палітыкі Гданьска запрашае турыстаў на экскусіі па ветразьніках.
 
М. Кушнярэвіч: Некаторыя сапраўды вельмі цікавыя, з багатай гісторыяй. Напрыклад,  „Bounty” (баўнці), ветразьнік, які здымаўся ў кінафільме „Піраты Карыбскага мора”.  Акрамя гэтага запрашаем прымаць удзел у шэрагу культурных і спартыўных імпрэзаў.

Можна будзе таксама паплыць на ветразьніку ў рэйс па Гданьскім заліве. Кошт 30-45 злотых (прыблізна 10-15 даляраў).

Яс