http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158486

МЗС Польшчы занепакоена кантактамі ўладаў Слупска з афіцыйным СПБ

08.07.2011

Прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі падкрэсьліў, што падобныя кантакты пярэчыць палітыцы Польшчы ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.

Тым часам улады Слупска лічаць, што нічога страшнага не адбылося, справа перабольшаная, а мясцовыя палітыкі выкарыстоўваюць яе для сваіх мэтаў.

У красавіку чыноўнікі слупскага самакіраваньня наведалі Беларусь, пасьля чаго афіцыйны СПБ напісаў на сваім сайце, што госьці з Польшчы абяцалі прадпрыняць дзеяньні на карысьць адмены палітычнага й эканамічнага эмбарга ЭЗ адносна ўраду Лукашэнкі.

Чыноўнікі аспрэчылі гэтую інфармацыю, аднак афіцыйна мясцовыя ўлады яе не абверглі.
Прадстаўнік МЗС Марцін Басацкі лічыць дзіўнымі паводзіны слупскіх чыноўнікаў.

М. Басацкі: З аднаго боку, я хачу падкрэсьліць, што МЗС ня ўмешваецца й ня можа ўмешвацца ў праграму візытаў муніцыпальных уладаў. Тым ня менш афіцыйны візыт слупскіх уладаў мы ацэньваем адмоўна. Кантакты з рэжымным СПБ і мэта гэтага візыту для нас незразумелыя, гэта супярэчыць палітыцы Польшчы адносна Беларусі.

Тым часам мэр горада Слупск Мацей Кабыліньскі тлумачыць, што візыт быў зьвязаны з адукацыяй і ня меў палітычнага характару.

М. Кабыліньскі: Усе ўдзельнікі гэтага візыту зазначаюць, што яна была сутнасная й вельмі плённая для сыстэмы адукацыі Слупска й Горадні.

У сераду падчас пікета пад ратушай у Слупску палітыкі ПіС і ПО дамагаліся, каб мэрыя Слупска часова прыпыніла кантакты з партнэрскай Горадняй і поўнасьцю адмовілася ад кантактаў з праўладным СПБ.

яс