http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158499

Менск стаў сталіцай нецэнзуршчыны ў СНД

08.07.2011

Беларуская сталіца за апошнія два тыдні выйшла ў лідары па выкарыстаньні нецэнзурнай лаянкі нават сярод краінаў СНД.

З 22 чэрвеня сталічныя суды абвінавацілі ў лаянцы й пакаралі штрафамі ці адміністрацыйнымі арыштамі больш за 200 чалавек. Судовыя працэсы працягваюцца, і гэтая лічба будзе павялічвацца.

Усе пратаколы – фальшывыя. Сьведкі – міліцыянты ў судах хлусяць. Усіх удзельнікаў «маўклівых пратэстаў» асуджаюць па артыкуле. 17.1  КаАП (нецэнзурная лаянка). Пры гэтым шматлікія падсудныя заяўляюць у судзе, што ўвогуле не карыстаюцца ненарматыўнай лексыкай.

Сярод аштрафаваных ёсьць толькі адна асоба, у пратаколе затрыманьня якой напісана, што  «кляскала ў далоні». Гэта не перашкодзіла абвінаваціць у дробным хуліганстве.
Падчас пяці акцыяў «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» было затрымана 1730 чалавек. Дакладных дадзеных аб колькасьці складзеных пратаколаў няма. Аднак, на думку праваабаронцаў, гэта ня менш за 50% усіх затрыманых.
 
кр/Интерфакс