http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158502

Партыю БНФ гвалтоўна высяляць з офіса 14 ліпеня

08.07.2011

Партыя БНФ атрымала афіцыйнае папярэджаньне гаспадарчага суду аб высяленьні з займанага офіса праз тыдзень.

Камунальныя службы Савецкага раёну Менска запатрабавалі высяленьня партыі й спыненьня дамовы аб арэндзе на падставе сыстэматычных плацёжных пратэрміновак. У сваю чаргу ў БНФ заяўляюць, што гэтыя закіды беспадстаўныя. Тэрмін арэнды скончыўся ў сакавіку. Нягледзячы на абяцаньні ЖРЭА, новая дамова на арэнду не была падпісаная.


кр