http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158525

МВФ: У 2011 годзе рост ВУП у Польшчы складзе 4%

09.07.2011

Эканамічны рост у Польшчы складзе сёлета 4%, а інфляцыя ў сьнежні не павінна перакрочыць 3,8% - прагназуе Міжнародны валютны фонд. Дэфіцыт дзяржфінансаў складзе 5,6%, але з кожным годам, паводле МВФ, ён будзе зьмяншацца і ў 2015 годзе дасягне ўзроўня 2,4%.

Гэта не апошняя добрая навіна для польскай эканомікі. Паводле Міністэрства працы, у чэрвені беспрацоўе ў краіне зьменшылася на 0,4% у параўнаньні з траўнем і склала 11,8%. Зьмяншэньне беспрацоўя адзначана ва ўсіх ваяводзтвах краіны.

дг