http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158530

“Зачыстка” Віцебска ад актывістаў апазыцыі з нагоды “Славянскага базару”

09.07.2011

Учора ў Віцебску была затрыманая каардынатарка Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец. Пра гэта паведаміў яе сын Павал.

Міліцыянты прыехалі дахаты. Запрасілі праехаць у Кастрычніцкі райаддзел міліцыі для тлумачэньняў па акцыі 3 ліпеня. На  Тацьцяну Севярынец складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Затрыманы яшчэ адзін актывіст БХД Зьміцер Пчолкін. Яго затрымалі падчас штодзённай малітвы.

Цяпер у Віцебску адбываецца штогадовы музычны фэст «Славянскі базар».


nn.by/яс