http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=158531

Міліцыя спрабуе „абясшкодзіць” адміністратараў «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»

09.07.2011

У кватэрах берасьцейскіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца й Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы. Міліцыя й супрацоўнікі ў цывільным прад’яўлялі пастанову аб ператрусе паводле крымінальнай справы аб падпале Дома правасудзьдзя 15 траўня ў Менску.

У абедзьвюх кватэрах забралі кампутары й электронныя носьбіты інфармацыі.

Перад гэтым Яўгена Скрабца напярэдадні акцыі 3 ліпеня супрацоўнікі міліцыі заблякавалі ў кватэры: пад ягоным пад’ездам дзяжурылі дзьве машыны зь міліцыянтамі. Такім жа чынам спрабавалі блякаваць шаснаццацігадовага Сяргея Алексіевіча, аднак той уцёк, і яго затрымалі ў той жа дзень на плошчы Леніна.

Спробу затрымаць Сяргея Алексіевіча 6 ліпеня падчас чарговай маўклівай акцыі ў Берасьці зьнялі на відэа, якое разышлося па шмат якіх рэсурсах у інтэрнэце. На запісе відаць, як мінакі адбіваюць ад супрацоўнікаў у цывільным хлопца, які проста крочыць па вуліцы.


Svaboda.org/ nn.by/яс